Мы рады вітаць Вас на старонцы нашага сайта!
Спецыялісты Цэнтра дапамогуць Вам:
- Вызначыць узровень развіцця дзiця;
- Выявіць індывідуальныя асаблівасці і патрэбнасці Вашага малыша;
- Навучыцца спосабам і прыёмам ўзаемадзеяння з дзіцём;
- Падабраць гульні і цацкі, неабходныя для развіцця, арганізаваць развіваючае асяроддзе ў дамашніх умовах;
- Вызначыць спосабы зносін (камунікацыі) з малышом;
- Пазнаёміцца з сучаснай літаратурай і Інтэрнэт-рэсурсамі па праблеме выхавання і развіцця дзіця ранняга ўзросту.
Графік працы
цэнтра ранняга ўмяшання
8.00 – 16.00
Прыём у Цэнтры ранняга ўмяшання ажыццяўляецца па папярэднім запісе па тэлефоне : 360 17 82
На першасны прыём пры сабе неабходна мець:
- медыцынскую картачку дзіця;
- рэзультаты дадатковых медыцынскіх абследаванняў;
- пялёнку;
- зменны абутак дзіця і бацькам
і ... добры настрой !!!
Хочам звярнуць Вашу ўвагу на працу Цэнтра ранняга ўмяшання пры УАЗ «2-я дзіцячая паліклініка»
Хто можа звярнуцца ў наш Цэнтр?
- Сям'я, якая выхоўвае дзіця ранняга ўзросту (ад нараджэння да 3 гадоў)
Якія спецыялісты працуюць у Цэнтры?
Урач-неўролаг, настаўнікі-дэфектолагі, педагог-псіхолаг, інструктар-метадыст па фізічнай рэабілітацыі.
Чаму мы працуем камандай?
Гэта магчымасць сумесна абмяркоўваць праблемы сям'і. Кожны спецыяліст «бачыць» дзіця цэласна, а не асобна ўзятую праблему ў кожнай галіне развіцця дзіця, а гэта памяншае рызыку таго, што якая-небудзь асаблівасць у развіцці дзіця будзе прапушчана.
Якія паслугі мы аказваем?
- першасны прыём, які адначасова ажыццяўляюць спецыялісты розных профіляў;
- індывідуальныя (групавыя) заняткі;
- кансультатыўныя навучальныя заняткі;
- кансультатыўны прыём урача-неўролага;
Асноўныя правілы нашай працы з сям'ёй:
- Не павучаць, а супрацоўнічаць.
- Ўспрымаць бацькоў як раўнапраўных партнёраў.
- Весці канструктыўны дыялог з бацькамі дзіця.
Наша задача - своечасова звярнуць увагу на праблему і разам зрабіць крокі да яе рашэння.
Мы абмяркоўваем сумесную праграму работы з дзіцём і заклікаем бацькоў да актыўнага супрацоўніцтва. Бацькі жа дзіця - галоўныя яго памочнікі.
Мы зарыентуем Вас, як дапамагчы свайму дзіця ў развіцці, дадзім рэкамендацыі па падбору цацак, арганізацыі рэжыму дня і выбару аптымальнага часу для заняткаў; падкажам, як фарміраваць навыкі чыстаты і самаабслугоўвання; якія метады і прыёмы выкарыстоўваць для развіцця мовы, маторыкі, увагі і г.д. Вы навучыцеся лепш «чуць» і разумець свайго малыша.
Калі вы апынуліся ў цяжкай сітуацыі, адзін на адзін з дзіцём, маючым асаблівасці ў развіцці, вы заўсёды зможаце звярнуцца да нас за дапамогай. І спадзяемся, што рэкамендацыі па развіцці дзіця, якія мы будзем рэгулярна абнаўляць на сайце, дапамогуць Вам.
Сачыце за абнаўленнямі!