Заказ талонаў: 8 (017) 317-33-30

Гарачая лінія: 8 (017) 363-07-74

Факс: 8 (017) 354-96-08

Вызаў урача на дом: 8 (017) 378-62-48
8 (017) 363-74-60
8 (017) 365-42-94

Тэлефон даверу: 8 (017) 364-07-78

Даведка:8 (017) 365-14-42

Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Правілы пастаноўкі на ўлік

Аказанне медыцынскай дапамогі дзецям і падлеткам па месцы iх жыхарства (месцы знаходжання) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам «Аб ахове здароўя» (арт.14), ад 18.06.1993 № 2435-ХП (з дапаўненнямі і змяненнямі), пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 22.12.2008 № 229 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку аказання медыцынскай дапамогi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь па-за iх месцам жыхарства (месца знаходжання) і прызнанні страціўшым сілу пастановы Міністэрства Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2002 № 29» з улікам лячэбна-дыягнастычных магчымасцяў установы аховы здароўя «2 -я гарадская дзіцячая паліклініка ».

1. Для замацавання зноў прыбыўшага непаўналетняга для аказання медыцынскай дапамогі па месцы жыхарства (месцы знаходжання) на тэрыторыі абслугоўвання УАЗ «2-я гарадская дзіцячая паліклініка» бацькі (законныя прадстаўнікі) павінны звярнуцца ў каб. №113 (1-ы паверх паліклінікі) з пісьмовай заявай аб замацаванні па форме, згодна з дадаткам 2 пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 22.12.2008 № 229 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку аказання медыцынскай дапамогi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь па-за iх месцам жыхарства (месца знаходжання ) і прызнанні страціўшым сілу пастановы Міністэрства Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2002 № 29»(далей - заява). Графік працы кабінета з 8.00 да 17.00 штодня.

2. Пры падачы заявы аб замацаванні дзіця для аказання медыцынскай дапамогі ва УАЗ «2-я гарадская дзіцячая паліклініка» бацькі (законныя прадстаўнікі) павінны прад'явіць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

  1. Пастаноўка непаўналетняга на медыцынскае абслугоўванне ва УАЗ «2-я гарадская дзіцячая паліклініка» праводзіцца толькі пасля зацвярджэння факта пра пражыванне дзіця па ўказаным адрасе (ўчастковай медыцынскай сястрой) і атрымання паведамлення аб зняцці з-пад назірання ў іншай установе аховы здароўя.
  2. Пасля замацавання дзіця на медыцынскае абслугоўванне бацькі (законныя прадстаўнікі) абавязаны ў пяцідзённы тэрмін звярнуцца на прыём да ўрача-педыятра ўчастковага.
  3. У выпадку заканчэння тэрміну часовага замацавання непаўналетняга на медыцынскае абслугоўванне ва УАЗ «2-я гарадская дзіцячая паліклініка», бацькі (законныя прадстаўнікі) дзiця, не пазней за 7-м дзён да заканчэння тэрміну, абавязаны звярнуцца да ўрача-педыятра ўчастковага (загадчыка аддзялення ) з заявай аб адмацаванні з медыцынскага абслугоўвання, або ў каб. 113 з заявай аб прадаўжэнні тэрміну назірання.
  4. У выпадку выбыцця дзіця з-пад назірання УАЗ «2-я гарадская дзіцячая паліклініка» бацькі (законныя прадстаўнікі) дзiця абавязаны праінфармаваць ўчастковага ўрача-педыятра або ўчастковую медыцынскую сястру.

Пасля атрымання паведамлення аб прыбыцці непаўналетняга пад назіранне ў іншую ўстанову аховы здароўя дзіця здымаецца з уліку ва УАЗ «2-я гарадская дзіцячая паліклініка».

МЫ НА КАРЦЕ