Парадак самаізаляцыі. Правілы паводзін грамадзян, якія знаходзяцца на самаізаляцыі дома
Рэжым самаізаляцыі неабходна выконваць для ўласнай бяспекі і бяспекі навакольных людзей на працягу 14 дзён.
Рэжым самаізаляцыі рэкамендаваны для:
У выпадку самаізаляцыі дома Вам неабходна:
- заставацца дома на працягу 14 дзён. Не трэба наведваць месца працы/вучобы, а таксама месцы масавага знаходжання людзей (магазіны, кафэ, гандлёвыя цэнтры і іншыя);
- максімальна абмежаваць любыя кантакты, у тым ліку з членамі сям'і, якія пражываюць з Вамі ў адной кватэры: размясціцца ў асобным пакоі, у выпадку адсутнасці асобнага пакоя – забяспечыць адлегласць не менш за 1,5 м ад іншых членаў сям'і;
- мінімізаваць кантакты з пажылымі людзьмі (60 гадоў і старэй), асобамі з хранічнымі захворваннямі сэрца, лёгкіх, цукровым дыябетам і інш. У выпадку крайняй неабходнасці кантакту з вышэйназванымі асобамі Вам неабходна выкарыстоўваць медыцынскую маску;
- мыць рукі з мылам старанна і не менш за 20 секунд, не забываючы пра вобласці паміж пальцамі, вакол ногцяў, кутыкулы і вялікага пальца. Можна выкарыстоўваць антысептык для апрацоўкі рук;
- як мага часцей праветрываць памяшканне, дзе Вы знаходзіцеся, праводзіць вільготную ўборку ў памяшканні, удзяляя асаблівую ўвагу апрацоўцы дзвярных ручак, прадметаў мэблі, тэлефонных апаратаў, пультаў кіравання, камп’ютэрных клавіятураў, мышак і іншых гаджэтаў, санітарна-тэхнічнага абсталявання і іншых прадметаў;
- выкарыстоўваць аднаразовыя насавыя хустачкі ці сурвэткі з наступнай утылізацыяй у закрыты смеццевы кантэйнер або пластыкавы пакет.
Пры крайняй неабходнасці выхаду з кватэры (наведванне прадуктовага магазіна або аптэкі, вынасу смецця) - выходзьце ў бязлюдны час і выкарыстоўвайце медыцынскую маску.
Калі Вы ў кватэры не адны:
- у Вас павінны быць асобныя ручнікі, асобная пасцельная бялізна, асобны посуд;
- пры неабходнасці перадачы прадметаў (посуду, адзення і да т.п.) членам сям'і, выключыце непасрэдны кантакт;
- мыццё бялізны ажыццяўляйце асобна ад іншых членаў сям'і;
- пры перамяшчэнні па кватэры – выкарыстоўвайце медыцынскую маску, дакранайцеся да паверхняў (дзвярных ручак, механізмаў санітарна-тэхнічнага абсталявання і іншых) з выкарыстаннем аднаразовай сурвэткі.
ВАЖНА!
Пры выкарыстанні медыцынскіх масак (аднаразовых) неабходна выконваць наступныя правілы:
- Апрацаваць рукі спіртазмяшчальным сродкам або вымыць з мылам.
- Утрымліваючы маску за завязкі або рызінкі паднесці да самага твару белым бокам унутр і зафіксаваць завязкамі (рызінкамі) у становішчы, калі цалкам прыкрытая ніжняя частка твару - і рот, і нос.
- У канцы прыдаць патрэбную форму гібкай палосцы (насавому заціску), забяспечваючы шчыльнае прыляганне маскі да твару.
- Зняць выраб, утрымліваючы за завязкі (рызінкі) ззаду, не дакранаючыся да пярэдняй часткі маскі.
- Выкінуць знятую маску ў кантэйнер для адходаў,які зачыняецца.
- Вымыць рукі з мылам або апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам.
- Пры неабходнасці надзець новую маску, выконваючы этапы 1-3.
ВАЖНА!
- Выкарыстоўваць маску неабходна не больш за дзве гадзіны.
- Неадкладна замяніць маску ў выпадку яе намакання (увільгатнення), нават калі прайшло менш за дзве гадзіны з моманту выкарыстання.
- Не дакранацца рукамі замацаванай маскі.
- Старанна вымыць рукі з мылам ці апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам пасля дакранання да выкарыстоўваемай ці выкарыстанай маскі.
- Аднаразовыя маскі нельга выкарыстоўваць паўторна.
- Шматразовую маску неабходна мыць асобна, пасля мыцця прагладзіць гарачым прасам з двух бакоў.
Калі з Вамі на працягу першых сутак з моманту прыходу не звязаўся медыцынскі работнік тэрытарыяльнай арганізацыі аховы здароўя, пазваніце самастойна ў паліклініку па месцы жыхарства (часовага побыту).