Нарматыўныя прававыя акты, рэгулюючыя звароты грамадзян і юрыдычных асоб:
- Закон Рэспублікі Беларусь от 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб са зменамі і дапаўненнямі»;
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. № 1786 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў».
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзяне), і юрыдычных асоб у паліклінікі накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб са зменамі і дапаўненнямі».
Электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мове.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна і (ці) месца працы (вучобы);
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- назву і (ці) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якая накіроўвае зварот;
- поўную назву юрыдычнай асобы і месца яго знаходжання;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней 1 месяца.
Тэрмін і парадак разгляду электронных зваротаў лiчыцца з дня, наступнага за днём рэгістрацыі звароту ў арганізацыі.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным відзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым відзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна ці месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».
Разглядаюцца звароты грамадзян і юрыдычных асоб, паступіўшыя толькі ў рубрыку электронныя звароты, а не на іншыя электронныя адрасы.
Звяртаем Вашу ўвагу, што без разгляду па сутнасці застаюцца звароты, якія (у якіх):
- выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
- не змяшчае прозвішча, уласнае імя і імя па бацьку або ініцыялы, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна ці месца яго працы (вучобы);
- не змяшчаюць поўную назву юрыдычнай асобы і адрас яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, вызначаючым парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі паліклінікі;
- прапушчан без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, маюшчыя значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.