Заказ талонаў: 8 (017) 317-33-30

Гарачая лінія: 8 (017) 363-07-74

Факс: 8 (017) 354-96-08

Вызаў урача на дом: 8 (017) 378-62-48
8 (017) 363-74-60
8 (017) 365-42-94

Тэлефон даверу: 8 (017) 364-07-78

Даведка:8 (017) 365-14-42

Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Каронавірусная інфекцыя

ПАВАЖАНЫЯ ПАЦЫЕНТЫ!

З мэтай прадухілення распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 просім максімальна абмежаваць наведванне паліклінікі і іншых грамадскіх месцаў без экстраннай неабходнасці.

ПА УСІМ ПЫТАННЯМ ЗВЯРТАЦЦА ПА ТЭЛЕФОНАХ:

  • Урач-педыятр ўчастковы (загадчык) 1-га педыятрычнага аддзялення Еміл’ян Вольга Казіміраўна (8017) 272 52 84
  • Медыцынская сястра (старэйшая) 1-га педыятрычнага аддзялення Цыганкова Кацярына Леанідаўна (8017) 272 52 84
  • Урач - педыятр ўчастковы (в.а.загадчыка) 2-га педыятрычнага аддзялення Валуй Інеса Аляксандраўна (8017) 368 42 74
  • Медыцынская сястра (старэйшая) 2-га педыятрычнага аддзялення Ерахавец Валянціна Вячаславаўна (8017) 368 42 74
  • Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Мартынчык Тамара Міхайлаўна (8017) 347 91 28
  • Намеснік галоўнага ўрача па МЭіР Мурашка Кацярына Аляксандраўна (8017) 363 99 19

Ва УАЗ «2-я гарадская дзіцячая паліклініка» створан кол-цэнтр з мэтай прадастаўлення актуальнай інфармацыі аб арганізацыі працы ва ўстанове ў перыяд каронавіруснай інфекцыі.

Праца кол-цэнтра з 8.00 да 17.00 (панядзелак-пятніца). Нумар тэлефона: 8 (017) 363 07 73

Інфармуем, што прыём тэмпературачых хворых і пацыентаў з прыметамі ВРІ праводзіцца ў кабінеце «Фільтр» (каб. № 116, 1-й паверх паліклінікі) з 8.00 да 20.00. Уваход з вуліцы справа ад цэнтральнага ўваходу ў паліклініку (маецца паказальнік).

Па паказаннях, тут жа, ажыццяўляецца забор крыві на антыцелы або забор мазка на ПЛР.

Калі вы дрэнна сябе адчуваеце, захварэлі з праяўленнямі прымет ВРВІ (тэмпература, кашаль, насмарк і інш.), што рабіць? Куды звяртацца?

Заставайцеся дома і вызавіце ўрача на дом па тэлефонах рэгістратуры:

Тэлефон рэгістратуры УАЗ «2-я гарадская дзіцячая паліклініка»:(8-017) 365 42 94, (8-017) 378 62 48

Як даведацца рэзультат мазка на ПЛР, які вы здавалі ў 2-й гарадской дзіцячай паліклініцы?

Рэзультаты мазкоў па СОVID-19 можна даведацца па тэлефонах:

  • 1-ае педыятрычнае аддзяленне (8017) 272 52 84
  • 2-ое педыятрычнае аддзяленне (8017) 368 42 74

ці ў сваёй участковай медыцынскай сястры.

Што такое каронавірус і як адбываецца заражэнне?

Каронавірус (СОVID-19) - рэспіраторны вірус. Ён перадаецца галоўным чынам паветрана-кропельным шляхам у выніку удыхання кропель, што выдзяляюцца з дыхальных шляхоў хворага, напрыклад пры кашлю або чханні, а таксама кропель сліны або выдзяленняў з носа. Таксама ён можа распаўсюджвацца, калі хворы дакранаецца да любой забруджанай паверхні, напрыклад дзвярной ручкі. У гэтым выпадку заражэнне адбываецца пры дакрананні рота, носа або вачэй бруднымі рукамі.

Якія сімптомы ў каронавіруса?

Асноўныя сімптомы каронавіруса:

  • Высокая тэмпература;
  • цяжкае дыханне;
  • чханне, кашаль і заложаны нос;
  • болі ў мышцах і ў грудзях;
  • галаўны боль і слабасць;
  • магчыма млоснасць, ірвота і дыярэя.

У пераважнай большасці выпадкаў дадзеныя сімптомы звязаны не з каронавірусам, а са звычайнай ВРВІ.

Заставайцеся дома і звярніцеся да ўрача, калі:

  • Вы кантактавалі з пацыентам з інфекцыяй COVID-19;
  • Вы вярнуліся з краіны, дзе ідзе ўспышка захворвання;
  • калі ў Вас павышаная тэмпература, кашаль і задышка;
  • знік нюх і / або смакавыя адчуванні.

Як перадаецца каронавірус?

Шляхі перадачы:

  • Паветрана-кропельны (выдзяленне віруса адбываецца пры кашлі, чханні, размове);
  • Кантактна-бытавы (праз прадметы ўжытку)

Якія меры па прафiлактыцы каронавіруса існуюць?

Мыйце рукі

  • Заўсёды мыйце рукі: калі прыходзіце на працу або вяртаецеся дадому. Для прафілактыкі таксама падыдуць вільготныя сурвэткі або дэзінфіцыруючыя растворы. Мыць рукі з мылам старанна і не менш за 20 секунд, не забываючы пра вобласці паміж пальцамі, вакол ногцяў, кутыкулы і вялікага пальца.

Пазбягайце вялікай колькасці людзей

Пазбягайце непатрэбных паездак і не хадзіце ў месцы масавай колькасці людзей. Трымайцеся на адлегласці не менш 1-1,5 метра ад кашляючых ці чхаючых людзей.

Не чапайце твар рукамі

Не падносьце рукі да носа і вачэй. Хутчэй за ўсё вірус трапляе ў арганізм праз слізістую абалонку. Калі чхаеце, заўсёды прыкрывайце рот і нос хусткай.

Адмяніце падарожжа

На час, пакуль розныя краіны свету змагаюцца з каронавірусам, не трэба падарожнічаць за мяжу. Асабліва туды, дзе сітуацыя з каронавірусам вельмі цяжкая.

Ці дапамагаюць маскі пры інфекцыйных захворваннях? І як правільна насіць маску?

Выкарыстанне аднаразовай медыцынскай маскі зніжае рызыку захворвання віруснымі інфекцыямі, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам (пры кашлі, чханні).

Як правільна насіць маску:

Маскі могуць мець розную канструкцыю. Яны могуць быць аднаразовымі або могуць прымяняцца шматразова. Ёсць маскі, якія служаць 2, 4, 6 гадзін. Кошт гэтых масак розны, з-за рознага насычэння. Але нельга ўвесь час насіць адну і тую ж маску, тым самым вы можаце інфіцыраваць двойчы самі сябе. Які бокам унутр насіць санітарна-гігіенічную (медыцынскую) маску - непрынцыпова.

Каб засцерагчы сябе ад заражэння, вельмі важна правільна яе насіць:

  • звычайную санітарна-гігіенічную (медыцынскую) маску неабходна мяняць кожныя 2 гадзіны;
  • маска павінна старанна замацоўвацца, шчыльна зачыняць рот і нос, не пакідаючы зазораў;
  • старайцеся не дакранацца да паверхняў маскі пры яе зняцці, калі вы да яе дакрануліся, старанна вымыйце рукі з мылам або апрацуйце спіртавым сродкам;
  • вільготную або адсырэлыя маску варта змяніць на новую, сухую;
  • не выкарыстоўвайце паўторна аднаразовую маску;
  • выкарыстаную аднаразовую маску належыць неадкладна выкінуць ў адходы.

Пры дагляданні за хворым, пасля заканчэння кантакту з ім, маску належыць неадкладна зняць. Пасля зняцця маскі неабходна неадкладна і старанна вымыць рукі альбо апрацаваць спіртавым сродкам.

Маска неабходна, калі вы знаходзіцеся ў месцы масавага збору людзей, у грамадскім транспарце, а таксама пры дагляданні за хворым, але яна немэтазгодная на адкрытым паветры.

У час знаходжання на вуліцы карысна дыхаць свежым паветрам і маску апранаць не трэба. Разам з тым, нагадваем, што гэтая адзіночная мера не забяспечвае поўнай засцярогі ад захворвання. Акрамя нашэння маскі неабходна выконваць іншыя прафілактычныя меры.

Якія ўскладненні могуць быць пры каронавіруснай інфекцыі?

Сярод ускладненняў лідзіруе вірусная пнеўманія. Пагаршэнне стану пры віруснай пнеўманіі ідзе хуткімі тэмпамі, і ў многіх пацыентаў ужо на працягу 24 гадзін развіваецца дыхальная недастатковасць, патрабуючая неадкладнай рэспіраторнай падтрымкі з механічнай вентыляцыяй лёгкіх. Быстра пачатае лячэнне спрыяе палягчэнню ступені цяжкасці хваробы.

Што рабіць, калі ў сям'і хтосьці захварэў ВРВІ?

Вызавіце ўрача.Выдзяліце хвораму асобны пакой у доме. Калі гэта немагчыма, трымайце адлегласць не менш 1-1,5 метра ад пацыента.

Абмяжуйце да мінімуму кантакт паміж хворым і блізкімі, асабліва дзецьмі, пажылымі людзьмі і асобамі, якія маюць хранічныя захворванні.

Часта праветрывайце памяшканне. Захоўвайце чысціню, як мага часцей апрацоўвайце паверхні бытавымі сродкамі для мыцця.

Часта мыйце рукі з мылам на працягу не менш за 20 сек.

Даглядая за хворым, прыкрывайце рот і нос сродкамі індывідуальнай аховы органаў дыхання (маска, рэспіратар). Даглядаць за хворым, па магчымасці, павінен толькі адзін член сям'і.

Чаму неабходна знаходзіцца на ізаляцыі?

Калі вы вярнуліся з-за мяжы або кантактавалі з хворым, трэба выконваць каранцін у сябе дома 10 дзён. Гэта трэба для таго, каб не распаўсюджваць інфекцыю.

Калі вы знаходзіліся за мяжой разам з сябрамі ці з сям'ёй, можна выконваць сумесны каранцін 10 дзён у адным памяшканні або кватэры.

Чаму каранцін цягнецца 10 дзён?

За гэтыя 10 дзён можна заразіць іншых людзей, таму што у гэты перыяд максімальна выдзяляецца вірус у навакольнае асяроддзе, таму важна ізалявацца на ўсе 10 дзён.

Што азначае знаходзіцца дома на ізаляцыі?

Галоўная ўмова - не выходзіць з дому ўсе 10 дзён, нават для куплі прадуктаў і лекаў, атрымання пасылак, аплаты камунальных паслуг, вынасу смецця. Дзецям не наведваць навучальную ўстанову, гурткі.

Вельмі важна абмежаваць кантакты з членамі сваёй сям'і і іншымі людзьмі. Калі ўсё ж адбываецца кантакт з іншымі людзьмі, неабходна адзяваць сродкі індывідуальнай аховы органаў дыхання (маска, рэспіратар).

Падчас каранціну абавязкова трэба:

  • мыць рукі вадой з мылам перад прыёмам ежы, перад кантактам са слізістымі абалонкамі вачэй, рота, носа, пасля наведвання туалета;
  • рэгулярна праветрываць памяшканне і праводзіць вільготную ўборку з ужываннем сродкаў бытавой хіміі.

Купляць прадукты і тавары трэба праз інтэрнэт ці з дапамогай валанцёраў.

Бытавое смецце трэба ўпакаваць у двайныя моцныя смеццевыя пакеты, шчыльна закрыць і выставіць за межы кватэры. Утылізаваць гэтае смецце можна папрасіць сяброў, знаёмых ці валанцёраў.

Што рабіць, пры знаходжанні на каранціне?

Як падтрымліваць сувязь з роднымі і сябрамі падчас каранціну?

Вы можаце мець зносіны са сваякамі і сябрамі па тэлефоне або з дапамогай любых іншых сродкаў сувязі.

Што рабіць пры з'яўленні прымет захворвання?

Не панікуйце, захоўвайце спакой і адразу ж паведаміце пра гэта ў паліклініку, не выходзячы з дому.

Як праводзіцца медыцынскае нагляданне падчас каранціну?

Пры з'яўленні сімптомаў ВРВІ (павышэнні тэмпературы, болі ў горле, заложанасці носа, кашлю і інш.) неабходна звярнуцца за медыцынскай дапамогай ў паліклініку. На 7-е суткі самаізаляцыі бяруць мазок з носа і горла, або на 9-е суткі выконваецца экспрэс - тэсціраванне на наяўнасць антыцелаў Covid-19. Кантактам 1 узроўню без сімптомаў вострай рэспіраторнай інфекцыі лабараторнае даследаванне не праводзіцца.

Як зразумець, што каранцін скончыўся?

Каранцін дома заканчваецца пасля 10 дзён ізаляцыі, калі няма прымет захворвання.

Памятайце, што, выконваючы каранцін, вы клапоціцеся пра блізкіх і навакольных, а таксама дапамагаеце спыніць эпідэмію ў краіне!

Што рабіць, калі ў вас станоўчы рэзультат ПЛР?

Пры выяўленні станоўчага ПЛР вам неабходна выконваць рэкамендацыі па самаізаляцыі (патрабаванні выдаюцца на рукі).

Калі Ваша дзіця здавала тэст або ПЛР па-за паліклінікі, то неабходна паведаміць у паліклініку пра тое, што ў вас станоўчы рэзультат ПЛР (патэлефанаваць па тэлефоне рэгістратуры або вызваць урача на дом ці па тэлефоне кол-цэнтра і перадаць інфармацыю пра сябе).

Што рабіць людзям, з якімі я знаходжуся ў кантакце (пражываюць, працуюць і г.д. з чалавекам, у якога станоўчы рэзультат ПЛР)? Каго лічыць кантактам першага ўзроўню?

Пры рэгістрацыі выпадка інфекцыі Covid-19, устаноўленага ў адпаведнасцi з клініка-лабараторнымі крытэрыямі ўстанаўлення дыягназу інфекцыі Covid-19, спецыялісты тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі ажыццяўляюць:

  • збор (у тым ліку па тэлефоне) эпідэміялагічнага анамнезу у захварэлага Covid-19 для арганізацыі і правядзення комплексу санітарна-проціэпідэміялагічных мерапрыемстваў, уключаючых:
  • устанаўленне межаў ачага; удакладненне маршруту перамяшчэння захварэўшага;
  • устараненне круга асоб, якія адносяцца да кантактаў 1-га ўзроўня (па месцы знаходжання, працы, вучобы, вольнага часу і г.д.);устанаўленне імавернай крыніцы інфекцыі і (або) імавернага месца заражэння (грамадскі транспарт, прадпрыемствы грамадскага харчавання, гандлю і г.д.);
  • вызначэнне аб'ёму дэзінфекцыйных мерапрыемстваў.
  • інфармаванне асоб, аднесеных да кантактаў 1-га ўзроўню, аб неабходнасці знаходжання ў самаізаляцыі з акцэнтам на яе арганізацыю ва ўмовах сумеснага пражывання з іншымі асобамі.

МЫ НА КАРЦЕ