Інфармацыя пра парадак афармлення даведак пра стан здароўя ў школы і дзіцячыя дашкольныя ўстановы
Паважаныя бацькі!
Для праходжання прафагляду з мэтай афармлення ў школу, дзіцячы сад ці атрымання даведкі пра стан здароўя, у першую чаргу неабходна звярнуцца да ўчастковага ўрача-педыятра, дзе будзе вызначаны аб'ём абследаванняў і кансультацый адпаведна ўзросту дзіцяці.
Штогадовая даведка пра групу здароўя і групу па фізкультуры ў школу і дзіцячы сад афармляецца строга ў месяц нараджэння дзіцяці і прыгодная на працягу года з даты выдачы.
Зварот ўсіх дзяцей па даведкі да пачатку навучальнага года прыводзіць да стварэння неабгрунтаваных чэргаў у паліклініцы.
Прытрымвайцеся, калі ласка, усталяванага парадку выдачы даведак пра стан здароўя ў арганізаваныя калектывы.
Адміністрацыя УАЗ «2-я ГДП»