
Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3 шырыні флага. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні флагу. Адносіны шырыні флага да яго даўжыні - 1:2. Флаг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (вохра) колер.